У сістэме адукацыі вельмі важным напрамкам з’яўляецца патрыятычнае выхаванне школьнікаў. Доўг нас, педагогаў – перадаць малодшым пакаленням любоў і павагу да Айчыны, да яе гістарычнага мінулага.
У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Вось і тыдзень, які пачаўся з 1 мая, прысвечаны быў нашай краіне – Беларусі. У школе-інтэрнаце было праведзена шэраг мерапрыемстваў, у якiх прынялі ўдзел усе класныя калектывы. Формы правядзення былi самыя разнастайныя.
З якой хуткасцю бяжыць час. Памяць – гэта, несумленна, самае дарагое, што ёсць у чалавека. Яна дае сілы прыняць новае, не патраціўшы пры гэтым тое каштоўнае, што назапашана чалавецтвам. Захавальнікамі памяці заўсёды былі і застаюцца музеі. Для большасці школьнікаў Беларусі менавіта са школьнага музея і пачынаецца іх грамадзянскае станаўленне. Вось і вучні 6 «Б» класса (выхавацель Ефрэмава М. П.), якія наведалі школьны этнаграфічны музей, рэальна судакрануліся з прадметамі быту беларускага народа – праўдзівымі сведкамі культурнай спадчыны.
Беларусь — край легенд, казак і паданняў. “Зямля пад белымі крыламі”, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі. Аб гэтым на класнай гадзіне “Радзімый мой край – Беларусь” разам з выхавацелем Новік С. Н. гаварылі вучні 8 “А” класа.
Калі ты здаровы, поўны сілы і жаданняў, многае можаш зрабіць на карысць сваёй Радзімы. Таму выстава малюнкаў “Прадукты для розуму і прыгажосці”, якая праходзіла на гэтым тыдні, таксама была дарэчы.
Вельмі хочацца, каб хлопчыкі і дзяўчынкі нашай школы-інтэрната назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлi.
Гэты тэматычны тыдзень даў нам магчымасць яшчэ раз зразумець, што мы жывем у выдатнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. І дзе б мы ні апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай сувязі з родным краем, зямлёй нашых бацькоў. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываем сваіх каранёў, мы паважаем Радзіму. Любіце свой край. Кожны дзень адкрывайце для сябе прыгажосць роднага кутка. Прыслухоўвайцеся да нашай пявучай мовы. Заўважайце дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. І вы адчуеце ў душы вялікi гонар за сваю Радзіму.