Прывіццё павагі да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі і багатай культуры з'яўляецца асновай любога выхавання. Немагчыма вырасціць сапраўднага грамадзяніна і годнага чалавека без выхавання паважлівага стаўлення да сваіх вытокаў. Дадзенае стаўленне выяўляецца ў жаданні і імкненні ведаць гісторыю сваёй краіны, яе нацыянальнае і культурнае багацце, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Дзеці школьнага ўзросту павінны разумець, як гэта важна любіць свой народ, ганарыцца яго мінулым і сучаснасцю, адчуваць сваю адказнасць за тое, якім будзе будучыня.Таму гэты тыдзень у нашай школе-інтэрнаце i быў прысвечаны Радзiме.
Любіць Радзіму – значыць ведаць яе гісторыю, з павагай адносіцца да народных традыцый і свят. А любыя веды ўзбагачаюць інтэлект, пачуцці людзей.
Значнае месца ў павышэнні краязнаўчых ведаў належыць школьнай бібліятэцы. З мэтай папулярызацыі літаратуры аб гісторыі, традыцыях, абрадах і сучасным стане Рэспублікі Беларусь у ёй была аформлена дзеючая кніжная выстава “Зямля мая – жыцця майго аснова”.
А таксама было праведзена шэраг мерапрыемстваў па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні, у якiх прынялі ўдзел усе класныя калектывы. Формы правядзення мерапрыемстваў былi разнастайная, але мэта адна – гэта фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцяў у вучняў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, паважлівым і ашчадным стаўленні да дасягненняў нацыянальнай культуры. Цікавымi ў дадзеным кірунку былi наступныя мерапрыемствы: урок-вандраванне “Мая Радзіма”, выстава-віктарына “Я краінай сваёй ганаруся”, конкурс вершаў “Твая зямля, твая Радзiма названа светла - Беларусь”, вусныя часопісы “Блакiтны колер на карце Беларусi”, “Нашы славутыя продкi”, дыялог-размова “Мінулае маёй дзяржавы”.
Найбольшае захапленне вучняў выклікала мерапрыемства “Беларусь – краіна маёй будучыні”. Тут воля дадзена была ўсяму: і песням, і прыпеўкам, і танцам.
А напярэдадні свята 23 лютага ў нашай школе-інтэрнаце прайшло спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Хлопцы спаборнічалі ў займальных конкурсах, якія прадэманстравалі іх фізічную і інтэлектуальную падрыхтаванасць, а таксама паказалі, што яны сапраўдныя будучыя абаронцы Радзімы.
Каб выхаваць у школьнiкаў патрыятызм, любоў да Радзiмы, грамадзянскую адказнасць за дзяржаву, каб вырасцiць грамадзян, якiя неабыякавыя да лёсу свайго народа, трэба стварыць канкрэтныя ўмовы, пры якiх гэта будзе магчыма. Велізарныя магчымасці вырашэння дадзенага пытання належаць школьнаму музею. Менавіт праз яго дзейнасць існуе магчымасц выхоўваць патрыёта і грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на дакладных прыкладах, на далучэнні вучняў да гістарычнай і культурнай спадчыны. Вось і вучні 8 «А» класса, якія наведалі школьны музей, рэальна судакрануліся з прадметамі быту беларускага народа – праўдзівым сведкамі культурнай спадчыны.
На працягу тыдня дзеці актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх прапанаваных ім мерапрыемствах. А гэта гаворыць аб тым, што вучні цікавяцца гісторыяй роднага краю, беларускай спадчынай.