А ў маёй Беларусі
Усе крыніцы гаючыя,
Усе травы мядовыя,
Усе кветкі пахучыя,
Вольна дыхаюць грудзі,
Сонца ласкава свеціць,
І мілей Беларусі
Мне няма ва ўсім свеце!
Любіць сваю Радзіму павінен кожны чалавек, берагчы любоў да Радзімы павінен кожны на працягу ўсяго жыцця, ведаць яе, разумець кожную падзею, вывучаць гісторыю краіны, дзе ты нарадзіўся павінен кожны яе жыхар. На мінулым тыдні далучыцца да знаўцаў гісторыі Беларусі, пашырыць веды аб ей, атрымаць радасць асалоды ад успрымання меладычная роднай мовы мог кожны вучань нашай школы-інтэрната.
Фарміраванне грамадзянкасці і патрыятызму, нацыянальнага гонару за сваю Радзіму на аснове ведаў гісторыі і культуры, беларускай літаратуры – асноўная задача педагогаў. Акрамя гэтага патрэбна вызначыць месца кожнага чалавека ỹ грамадстве, паказаць прыгажосць роднага краю, выхоỹваць любоỹ i павагу да роднай зямлi, да яе людзей, беражлiвыя адносiны да сваёй духоỹнай спадчыны.
У кожным класе прайшлі класныя гадзіны, якія мелі тэмы, звязаныя з тэмай Радзімы. Вучні пашыралі веды аб падзеях мінулых гадоў, больш шырока знаёміліся з помнікамі гісторыі Беларусі, даведваліся аб людзях, якімі ганарыцца наша Беларусь. Можна прыгадаць сотні і тысячы імёнаў тых, хто паклаў “душы свая” на алтар Айчыны. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно: дзяржаўныя і культурныя дзеячы мінулага былі высакароднымі, моцнымі духам, смелымі і адважнымі людзьмі. Яны са зброяй у руках баранілі ад ворагаў сваю Айчыну, гінулі ў сечах за вольнасць Бацькаўшчыны, або, не звяртаючы ўвагу на нацыянальны прыгнёт, неслі родную мову і культуру, садзейнічалі выхаванню самасвядомасці – будавалі храмы, выдавалі кнігі, зберагалі і ўзбагачалі нашу спадчыну. Яны былі дзецьмі свайго часу, пачаткам нашай гісторыі. І мы павінны памятаць пра іх, пра жыццёвыя цяжкасці беларусаў, бо ў гэтых каранях і вытоках – наша сучаснасць і будычыня, наш гонар.
Падарожжа па старонках жыцця і гісторыі Беларусі прапанавала выхавацель Неліповіч С.С.
Сама назва падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс…” гаворыць аб тым, што пазнаваць сваю Радзіму мы можам заўсёды. І не вельмі важна, колькі табе гадоў, а важна тое, што ты хочаш стаць сапраўдным грамадзянінам сваёй Радзімы, што ты хочаш ёй дапамагчы, разумець яе і быць карысным ёй.
Каб быць упэўненым у будычым – трэба добра ведаць мінулае. Калi беларус хоча ỹсвядомiць сябе беларусам, ён рана цi позна звяртаецца да гiсторыi, да культуры сваёй нацыi. Кожны чалавек павiнен ведаць, дзе яго каранi, адкуль ён родам, як жылi яго дзяды i прадзеды, якiя мелi звычаi i традыцыi. Этнаграфічны музей школы-інтэрната канцэнтруе ўвагу школьнікаў на мінулым беларусаў, дазваляе разумець звычаі народа, яго характар і жыццё. Экскурсіі ў музей дапамагаюць дзецям адчуць атмасферу старажытнасці, датыкнуцца да мінулага наяву.
Мы з’яỹляемся будучымi гаспадарамi духоỹных скарбаỹ, духоỹнай спадчыны нашага народа. I мы можам ганарыцца за родную мову, за яе лiтаратуру, за свой беларускi народ, за нашу Бацькаỹшчыну. Патрэбна ствараць умовы, каб кожны вучань зразумеў гэта ўсім сэрцам і душою.