Люблю Беларусь маю сэрцам і розумам,
І кожнай крывінкай люблю
Зямлю, што ад Бога дасталася прадзедам —
Найпрыгажэйшую ў свеце зямлю!
Выхаванне пачуцця патрыятызму пачынаецца з выхавання любові да сваёй сям’і, дому, школы. Як вялікая рака бярэ пачатак з маленькіх крыніц, так і любоў да народа, да сваёй краiны пачынаецца з ведаў аб яе гісторыі i культуры. Мiнулы тыдзень у нашай школе быў прысвечаны нашай Радзiме.
Педагогі нашай школы-интэрната лічаць, што патрыятычнае выхаванне неабходна пачынаць з самага дзяцінства, так як і наогул выхаванне. Таму з першых дзён вучобы настаўнікі пачатковых класаў знаёмяць вучняў з традыцыямі і звычаямі сваёй зямлi, вучаць бачыць хараство прыроды, любіць Радзіму. Гэтаму спрыяюць пазакласныя мерапрыемствы, якія рыхтуюць і праводзяць настаўнікі пры актыўным удзеле сваіх маленькіх памочнікаў.
Напрыклад, першы дзень у рамках патрыятычнага тыдня 4 “Б” прысвяцiў казкам. Здаецца чаму? Вельмi проста. Казка - самы даступны i любiмы дзецьмi твор. Таму вiктарына «У гасцях у беларускай казкi», праведзеная настаунiцай, спрыяла выхаванню любовi да літаратурнай спадчыны, цікавасцi да фальклорных твораў.
Спадчына. Неацэнная. За ўсё даражэйшая. Беларускі народ збярог яе і перадаў нам у надзеі, што мы перададзім яе сваім дзецям, унукам, праўнукам. Вельмі хочацца, каб гэта спадчына стала даражэйшай за ўсё на свеце і для нашых вучняў, каб яны змаглі яе таксама перадаваць сваім нашчадкам. А перш, чым перадаваць, трэба спадчыну добра ведаць, любіць і шанаваць.
Вывучалi беларускую спадчыну вучнi 6 «А» класа. “Мая прыгожая Беларусь» - менавiта так гучала назва класнай гадзiны, якая актуалізавала веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову, славутых землякоў.
Вялікая ўвага ў школе-iнтэрнаце надаецца вывучэнню Дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Iнфармацыйная гадзiна “Сімвалы маёй дзяржавы” у 5 “Б” класе садзейнічала фарміраванню ў вучняў уважлівых адносін да сімвалаў дзяржаўнай улады, патрыятычнаму выхаванню. У відэатэцы нашай школы ёсць дакументальныя фільмы вытворчасці РУП “Беларускі відэацэнтр” “Герб і Сцяг маёй краіны”, “Дзяржаўны Гімн Рэспублікі Беларусь”, якія шырока выкарыстоўваюць у сваёй рабоце педагогі школы.
А выстава малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю”, выклікала вялікую цікавасць у вучняў, паколькі многія юныя мастакі паказалі сябе сапраўднымі майстрамі, якія здолелі перадаць у сваіх малюнках непаўторнасць беларускіх краявідаў.
Ва ўсе часы дзеці цікавяцца незвычайнымі знаходкамі, старажытнымі рэчамі, якія дайшлі да нас з далёкага мінулага. Шмат такіх рэчаў знаходзіцца ў гісторыка-краязнаўчым музеi, які працуе ў нашай школе-iнтэрнаце. Ён садзейнічае фарміраванню пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей вучняў, выхаванню патрыятызму, маральных якасцей, грамадскай актыўнасці. З задавальненнем гэты музей наведалi вучнi 8 “Б” класа i настаунiк гiсторыi Быцка Сяргей Генадзьевiч.
Падагульненнем праведзенай выхаваўчай работы ў тыдзень «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвiла» стала агульнашкольнае тэатралізаванае прадстаўленне “Зямля бацькоў – мая зямля”, падрыхтаванае вучнямi 4 «А» класа, якое захапiла i ўразiла прысутных сваёй эмацыянальнай адданасцю i святочным настроем.
Такiм чынам, усе мерапрыемствы, праведзеныя на гэтым тыднi, спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра літаратурную, культурную спадчыну беларусаў, выхаванню павагі да роднай мовы, да Бацькаўшчыны, да нацыянальных традыцый. Спадзяемся, што ўдзельнікі тыдня засталіся задаволены вынікамі сваёй працы.
З мэтай папулярызацыі літаратуры аб гісторыі, традыцыях, абрадах у школьнай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Беларусь - краіна маёй будучыні”. Акрамя гэтага, бібліятэкар Алена Мiкалаеуна правяла у 5“А” класе урок-падарожжа «Па Беларусi», на якiм пашырыла ўяўленнi вучняў аб роднай краіне, сфарміравала жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.