Архив новостей

06.12.2015

ТЫДЗЕНЬ "НАШ КРАЙ - НАША ГОРДАСЦЬ"

  

    Кожны беларус у сваім сэрцы носіць вялікую любоў, якая сагравае яго ўцяжкія гадзіны трывог і сумненняў, у шчаслівыя хвіліны вялікай чалавечай радасці. Гэта любоў да Радзімы! Вялікая, светлая і нязгасная.

Быць патрыётам сваей краіны трэба вучыцца змаля, трэба кожнаму діцяці зразумець тое, што толькі ў сваім краі ён можа быць карысным людзям, можа стаць сапраўдным чалавекам, можа ажыццявіць свае мары.

Тэматычны тыдзень “Наш край – наша гордасць” супаў з правядзеннем тыдня беларускай мовы ў школе-інтэрнаце, які пачаўся  флэшмобам падчас школьнай лінейкі, у якім прымалі ўдзел дзяўчынкі старэйшых класаў.

 На працягу тыдня ў класах прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, дзе тэма патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, любові да Радзімы, яе гісторыі, спадчыны гучала паўсюдна: інфармацыйная гадзіна “Адкуль пайшлі беларусы?”, гадзіны зносін “Зямля пад белымі крыламі”, “Знаёмства з народнымі традыцыямі”, класная гадзіна  “Край ты  мой, радзімы край”, музычная старонка “Праспявай пра Радзіму сваю”, гутаркі “Край мой – Белая Русь”, “Беларускае – лепшае!”

Паказаць свае веды, пазнаць глыбей таямніцы сваёй мовы дзеці маглі ў разнастайных конкурсах, якія праходзілі на працягу тыдня: конкурс юных філолагаў ”Беларускі правапіс: вывучаем разам”(8 “А” і 8 “Б” класы, настаўнік Крупская Л.В), конкурс “Хто самы уважлівы?”(7  “А”, 7 “Б”, настаўнік Крупская Л.В.), конкурс на лепшы сшытак па беларускай мове. Цікавыя віктарыны, пазнавальныя гульні і ўрокі захаплялі дзяцей разнастайнасцю тэм і ўсебаковасцю пытанняў: віктарына “Любі і знай свой край” (4 клас, настаўнік Бойла Т.П.), інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Беларусь -  мая маці і мова”( 6 “А” клас, настаўнік Хмялеўская Н.М.), літаратурная гульня “ Мы ўсё гэта ведаем …” (6 “Б” класс, настаўнік Рыжко Т.М.), урок матэматыкі “Умоўнае падарожжа па гарадах Беларусі” (4 клас, настаўнік Бойла Т.П.), чароўны ланцужок “Гукі мовы і літаратуры” (5 клас, настаўнік Рыжко Т.М.).

   Вучням розных узрастовых груп былі прапанаваны крыжаванкі. Дзеці, якія выканалі заданні першымі, атрымалі сертыфікаты на выстаўленне выдатных адзнак па беларускай мове і літаратуры.

     Трэцяга снежня  ў школе прайшоў дзень беларускай кухні. Афармленне сталовай у беларускіх матывах унесла нацыянальны каларыт  у школьнае жыццё. Смачныя беларускія стравы спадабаліся дзецям, яны  выказалі жаданне , каб дні беларускай кухні паўтараліся часцей.

        Запрашаем на бліны!

        Беларускія яны,

        Старажытныя бліны,

        Шчэ бабулі іх пяклі.

        Пульхныя, румяныя,

        Смачныя, духмяныя.

        А пяклі іх малайчынкі!

        Тры прыгожыя дзяучынкі!

        Цэлу ноч яны не спалі,

        Рахтавалі, гатавалі.

     А вечарам у гэты ж день вучняў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз – выступленне народнага ансамбля народнай песні “Заранак” Бярозаўскага гарадскога Дома культуры. Беларуская песня падняла  эмацыянальны настрой дзяцей і прысутных, узрадавала іх. І падзякай былі гарачыя апладысменты і традыцыйны хлеб-соль для дарагіх гасцей.

    Бібліятэкар Юркевіч А.М.  пазнаёміла вучняў з прэзентацыяй “З тысячы галасоў… вобраз свайго часу. С. Алексіевіч – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры” і арганізавала выставу кніг аб роднай мове, нашай краіне.

  

    Экскурсія  ў этнаграфічны музей школы-інтэрната “Мінулае і мы” (настаўнік Быцка С.Г.) дала магчымасць дзецям пазнаёміцца з бытам беларускага народа ў мінулым.

    Завяршыла тыдзень беларускай мовы інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Зямля мая завецца Беларуссю” (9 “А” і 9 “Б” класы, Крупская Л.В, Юркевіч А.М., Цюшкевіч Т.М.). Вучні дзвюх каманд “Васількі” і “Рамонкі” паказалі веды па гісторыі Беларусі, яе звычаях, роднай мове і літаратуры.  

 

     Так прайшоў цудоўны тыдзень радаснага яднання з роднай мовай, з роднымі песнямі, з беларускімі традыцыямі.  Напэўна ён не забудзецца доўга, таму што кожны беларус мае за шчасце акунуцца ў цудоўны свет роднага, блізкага, дарагога!

Опрос «Мнение родителей о школьном питании»

Уважаемые родители! С целью изучения среди законных представителей вопросов по организации питания обучающихся в учреждении образования просим Вас пройти анкету «Мнение родителей о школьном питании» - ссылка

Разделы сайта

Обратите внимание

Наши новости

16.05.2026
6 школьный день - трудовое воспитание и профориентационная работа
Подробнее
15.05.2026
Литературно-музыкальная композиция «С любовью к семье»
Подробнее
09.05.2026
Митинг памяти «Ваш подвиг жив, неповторим и вечен!»
Подробнее
08.05.2026
Праздничный концерт, "Мы помним! Мы гордимся"
Подробнее
08.05.2026
Поздравляем победителей республиканского детского конкурса видеороликов «Налоги глазами детей»
Подробнее
Архив новостей

Новости Министерства образования

  • 03.03.2026Стартует проект «Профессиональный старт» для восьмиклассников!Далее
  • 02.03.2026Утверждены перечни олимпиад и конкурсов для льготного поступления в 2026 годуДалее
  • 27.02.2026 5 марта во всех школах состоится урок «Белорусская женщина – символ силы и вдохновения»Далее
  • 27.02.2026«Без обмана: легких наркотиков Нет!». В 2026 году Министерство образования Беларуси запускает новый профилактический проект для молодёжиДалее